Возлюбленные архипастыри, пастыри, монашествующие
и все верные чада Белорусской Православной Церкви!
Вновь мы с трепетом внимаем ангельским словам, возвещающим о величайшем событии в истории человечества: «Ныне родился вам в городе Давидовом Спаситель, Который есть Христос Господь» (Лк. 2:11).
Каждый из нас сегодня становится свидетелем исполнения древних пророчеств о спасении человека и вместе со святителем Григорием Богословом постигает тайну пришествия в мир Спасителя: «Безплотный воплощается… Невидимый становится видимым, Неосязаемый осязается, Вневременный получает начало. Сын Божий становится Сыном Человеческим».
Любовь Бога к человечеству настолько велика, что Он не просто посылал к нему пророков и судей, через которых учил заповедям, но отдал «Сына Своего единородного, дабы всякий верующий в Него не погиб, но имел жизнь вечную» (Ин. 3:16). Поэтому неслыханные прежде миром слова, возвещенные апостолом Иоанном Богословом: «Бог есть любовь», – это не плод богословских размышлений. Они засвидетельствованы Рождением Спасителя, Его земной жизнью и общественным служением, Его проповедью и чудесами, Крестной смертью и Воскресением.
Именно поэтому наши сердца исполнены сегодня такой неизреченной радости и духовного ликования. Сын Божий вошел в наш мир и на веки вечные соединил Себя с человеком, уподобившись нам во всем, кроме греха, даруя радость вечной жизни, полноты бытия с Богом: «Разрешися связанный Адам, свобода же всем верным даровася, пеленами, Спасе, повиваемому тебе» (Предпразднство. Канон). И, по слову святителя Илариона Киевского, уже не теснится в узах закона человечество, «а в Благодати свободно ходит».
«Слава в вышних Богу и на земле мир, в человеках благоволение» (Лк. 2:14), – вот уже более двух тысяч лет эти ангельские слова звучат и как обетование, и как призыв. Призыв созидать Царство Небесное в своей душе, хранить мир и любовь между людьми. Порой нам кажется, что от нас мало что зависит, что всё в нашей истории решается «сильными мира сего». Но Господь родился не в царских чертогах, а в простой пещере, был положен в ясли для скота и тем самым показал, что «немощное мира избрал Бог, чтобы посрамить сильное» (1 Кор.1:27).
Заботы о хлебе насущном, благополучии и общественном благе – все это, несомненно, важно и требует нашего участия, пока мы живем на земле. Но не в этом основание истинной жизни человека. Сколько бы люди не пытались разрешить общественные противоречия и построить гармоничное общество, усилия не принесут добрых плодов, пока не будет мира в человеческой душе.
А этот мир достигается борьбой с грехом и неправдой в своем сердце, деланием добрых дел и милосердием к ближним. Именно в этом источник благих изменений во всех областях человеческого бытия, и Господь через апостола призывает нас: «Более же всего облекитесь в любовь, которая есть совокупность совершенств» (Кол. 3:14).
Поэтому так важны повседневные и постоянные добрые дела, даже если они не представляются нам чем-то значительным и великим. Ими и составляется то, что привлекает милость Божию на землю нашу и наш народ и созидает прочный фундамент для семейной, общественной и личной жизни.
Памятуя об этом, наполним нашу жизнь благодарностью Богу, радостью о Его великих благодеяниях и делами милосердия, ни при каких обстоятельствах не станем унывать и печалиться. Будем источником мирного и благочестивого духа для всех, кто нас окружает.
Дорогие братья и сестры! Поздравляя всех вас с великим праздником Рождества Христова и Новолетием, молитвенно желаю, чтобы ваши сердца исполнялись светлой радостью о Родившемся Господе, чтобы мир и согласие пребывали в каждом доме, семье, во всем нашем Отечестве и за его пределами. Доброго вам здравия, помощи Божией во всех трудах и пусть каждый день вашей жизни будет освещен светом Вифлеемской звезды.
+ ВЕНИАМИН,
Митрополит Минский и Заславский,
Патриарший Экзарх всея Беларуси
Рождество Христово
2022/2023
город Минск
Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі
і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!
Зноў мы з хваляваннем услухоўваемся ў ангельскія словы, якія абвяшчаюць пра найвялікшую падзею ў гісторыі чалавецтва: «Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давідавым Спасіцель, Які ёсць Хрыстос Гасподзь» (Лк. 2, 11).
Кожны з нас сёння становіцца сведкам здзяйснення старажытных прароцтваў пра спасенне чалавека і разам са свяціцелем Грыгорыем Багасловам спасцігае таямніцу прышэсця ў свет Спасіцеля: «Бесцялесны ўцялесніваецца… Нябачны становіцца бачным, Недакранальны становіцца дакранальным, Пазачасавы атрымлівае пачатак. Сын Божы становіцца Сынам Чалавечым».
Любоў Бога да чалавецтва настолькі вялікая, што Ён не проста пасылаў да людзей прарокаў і суддзяў, праз якіх навучаў запаведзям, а «…Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ін. 3, 16). Таму нечуваныя раней у свеце словы, абвешчаныя апосталам Іаанам Багасловам: «Бог ёсць любоў», – гэта не плод багаслоўскіх разважанняў. Яны засведчаны Нараджэннем Спасіцеля, Яго зямным жыццём і грамадскім служэннем, Яго пропаведдзю і цудамі, смерцю на Крыжы і Уваскрасеннем.
Менавіта таму нашы сэрцы напоўнены сёння такой невымоўнай радасцю і духоўным лікаваннем. Сын Божы ўвайшоў у наш свет і на векі вечныя злучыў Сябе з чалавекам, стаўшы падобным да нас ва ўсім, акрамя граху, даючы радасць вечнага жыцця, паўнаты быцця з Богам: «Вызвалены быў звязаны Адам і свабода ўсім верным даравана, калі спавівалі Цябе, Спасіцель» (Канон перадсвята Ражджаства). І, паводле слова свяціцеля Іларыёна Кіеўскага, больш не заціснута чалавецтва ў кайданах закону, «а ў Благадаці свабодна жыве».
«Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля» (Лк. 2, 14), – вось ужо больш за дзве тысячы гадоў гэтыя словы ангелаў гучаць і як абяцанне, і як заклік: заклік ствараць Царства Нябеснае ў сваёй душы, захоўваць мір і любоў паміж людзьмі. Часам нам здаецца, нібыта ад нас мала што залежыць, нібыта ўсё ў нашай гісторыі вырашаецца «моцнымі свету гэтага». Але Гасподзь нарадзіўся не ў царскіх харомах, а ў простай пячоры, быў пакладзены ў яслі для жывёлы і тым самым паказаў, што «Бог выбраў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых» (1 Кар. 1, 27).
Клопаты пра хлеб надзённы, дабрабыт і грамадскае ўладкаванне – усё гэта, несумненна, важна і патрабуе нашага ўдзелу, пакуль мы жывём на зямлі. Але не ў гэтым сапраўдная аснова жыцця чалавека. Колькі б людзі ні спрабавалі вырашыць грамадскія супярэчнасці і пабудаваць гарманічнае грамадства, намаганні не прынясуць добрых пладоў, пакуль не будзе міру ў чалавечай душы.
А гэты мір дасягаецца барацьбой з грахом і няпраўдай у нашым сэрцы, здзяйсненнем добрых спраў і міласэрнасцю да блізкіх. Менавіта ў гэтым крыніца добрых перамен ва ўсіх сферах чалавечага быцця, і Гасподзь праз апостала заклікае нас: «А па-над усім гэтым апраніцеся ў любоў, якая з’яўляецца сукупнасцю дасканаласці» (Кал. 3, 14).
Таму такімі важнымі з’яўляюцца паўсядзённыя і пастаянныя добрыя справы, нават калі яны не здаюцца нам чымсьці значным і вялікім. З іх і складаецца тое, што прыцягвае міласць Божую на нашу зямлю, на наш народ і стварае трывалы падмурак для сямейнага, грамадскага і асабістага жыцця.
Памятаючы пра гэта, напоўнім наша жыццё ўдзячнасцю Богу, радасцю аб Яго вялікіх дабрадзействах і будзем здзяйсняць справы міласэрнасці. Ні пры якіх абставінах не будзем сумаваць і тужыць, а будзем крыніцай мірнага і набожнага духу для ўсіх, хто нас акружае.
Дарагія браты і сёстры! Віншуючы ўсіх вас з вялікім святам Ражджаства Хрыстовага і Навалеццем, малітоўна жадаю, каб вашы сэрцы напаўняліся светлай радасцю ў Госпадзе, Які нарадзіўся, каб мір і згода панавалі ў кожным доме, сям’і, ва ўсёй нашай Айчыне і за яе межамі. Добрага вам здароўя, дапамогі Божай ва ўсіх вашых справах, і няхай кожны дзень вашага жыцця будзе асветлены ззяннем Віфлеемскай зоркі.
+ ВЕНІЯМІН,
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Ражджаство Хрыстова
2022/2023
горад Мінск
Comments are closed.